З Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь
3 ліпеня - Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь
2 июля 2026
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў сімвалам нязломнага характару і ахвярнасці беларускага народа дзеля перамогі.
У гэты святочны дзень мы шчыра віншуем усіх беларусаў! Жадаем міру, дабра, шчасця, спакою і дабрабыту ў кожнай сям'і, у кожнай хаце.

